Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчу з Улаховічам у Горадні прыйшлі толькі два выбарцы


Сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Ўлаховіча з гарадзенцамі

Сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Ўлаховіча з гарадзенцамі

Хоць прыйшлі толькі двое выбарцаў пэнсійнага веку, Мікалай Улаховіч правёў сустрэчу зь імі, сябрамі сваёй каманды і журналістамі.

Сустрэча адбывалася ў актавай залі хіміка-тэхналягічнага каледжа Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Улаховіч заявіў, што найперш хацеў сустрэцца з моладзьдзю, але, паводле яго, кіраўніцтва каледжа не адрэагавала на гэта адпаведным чынам.

«Мне сёньня нават не дазволілі маю рэклямную прадукцыю распаўсюдзіць у фае гэтага каледжа. Я такіх адносін не разумею і першы раз на Гарадзеншчыне сустракаюся з падобным. Хоць на многае я і не разьлічваў, бо галасоў мы тут ня бралі, асноўныя нашы галасы ў Менску і Менскай вобласьці.

І таму я разьлічваў у першую чаргу сустрэцца нават не з выкладчыкамі, а менавіта з моладзьдзю. Разьлічваў, што а 14-й гадзіне заняткі скончацца і маладыя людзі паслухаюць пра тое, што кажа кандыдат у прэзыдэнты. Аднак гэтага не атрымалася.

Раз да мяне так ставяцца людзі, якія прадстаўляюць уладу і ня хочуць мне даць аўдыторыю, значыцца, я выходжу не кішэнны кандыдат і не прадстаўнік улады, а той, хто насамрэч ня мае ніякага дачыненьня да нашае ўлады і ні да якіх кішэняў і розных партыяў. Я проста чалавек, які прыйшоў са сваёй пазыцыяй ад вялікай групы людзей у нашай краіне».

У калідоры карэспандэнт Свабоды пытаўся ў студэнтаў — ці хацелі б яны сустрэцца з кандыдатам у прэзыдэнты. Але маладыя людзі толькі пасьмейваліся і не падтрымлівалі размову.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG