Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры апазыцыі заклікаюць прыходзіць на Сход у суботу са сьцягамі і ў вышыванках


Лідэры апазыцыі распаўсюдзілі адмысловы зварот з нагоды акцыі 10 кастрычніка. Заяву падпісалі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.

«Вашай агульнай воляй, рашучасьцю, зь якой збіраліся вы не з ласкі ўладаў, а паводле права, дадзенага Канстытуцый, на мітынгі і сходы на плошчы Свабоды, вы вярнулі свабодзе яе прастору! Гэтую прастору свабоды мы ўсе разам павінны захаваць і пашырыць для нашай далейшай барацьбы за незалежную, дэмакратычную, мірную Беларусь!» — гаворыцца ў тэксьце.

Лідэры апазыцыі заклікаюць прыходзіць на сход «Уладу — Народу!», каб падвесьці вынікі «выбараў» і вырашыць, «як дзейнічаць далей, каб вярнуць народу ўладу, якую ў яго ўкралі разам з выбарамі».

Палітыкі просяць прыходзіць з нацыянальнымі сьцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плякатамі і ў вышыванках.

Збор прызначаны на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17.00.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG