Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада легалізуе службу замежнікаў ва ўкраінскім войску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутаты Вярхоўнай Рады прынялі ў другім чытаньні закон, які дазваляе службу замежнікаў і асобаў без грамадзянства ў складзе ўзброеных сілаў Украіны.

У тлумачальнай запісцы да закону гаворыцца, што пасьля атрыманьня замежнікамі і асобамі без грамадзянства легальнай магчымасьці служыць ва ўзброеных сілах Украіна атрымае каля тысячы баяздольных, вопытных і матываваных вайскоўцаў.

Акрамя таго, за кошт замежнікаў, якія ўвойдуць у шэрагі ўкраінскага войска, паменшыцца патрэба ў мабілізацыі грамадзянаў Украіны і выдаткі на розныя формы выплатаў удзельнікам баявых дзеяньняў, інвалідам, сем’ям загіблых.

Выдаткі на праходжаньне замежнымі грамадзянамі ваеннай службы па кантракце ва ўзброеных сілах Украіны будуць ажыцьцяўляцца за бюджэтныя сродкі.

Парлямэнтары таксама прынялі за аснову законапраект, які спрашчае прадастаўленьне грамадзянства замежнікам і асобам без грамадзянства, якія служаць ва ўкраінскім войску па кантракце. Дакумэнт прадугледжвае, што такім асобам ня трэба дазволу на іміграцыю, а тэрмін бесьперапыннага пражываньня на тэрыторыі Ўкраіны зьменшаны з 5 да 3 гадоў (тэрмін вылічаецца з даты пачатку кантракта).

Ёсьць таксама асобная норма аб тым, што калі такое асоба мае дзяржаўную ўзнагароду, то ўкраінскае грамадзянства яна можа атрымаць паводле яшчэ больш спрошчанай працэдуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG