Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ДНР» і «ЛНР» пераносяць мясцовыя выбары на наступны год


Сустрэча «кантактнай групы» ў Менску

Сустрэча «кантактнай групы» ў Менску

Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі» заявілі аб адмене выбараў у мясцовыя органы ўлады, прызначаныя раней на кантраляваных сэпаратыстамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны адпаведна на 18 кастрычніка і 1 лістапада.

Заяву пра гэта зрабілі прадстаўнікі сэпаратыстаў на менскіх перамовах Уладзіслаў Дэйнэга і Дзяніс Пушылін. У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца: «Мы вывучылі заявы і рэкамэндацыі спадарыні Мэркель і спадара Алянда па выніках Парыскага саміту 2 кастрычніка. Правялі сёньня тут, у Менску, кансультацыі з прадстаўнікамі АБСЭ і Расеі. Атрымалі ўказаньні ад нашых лідэраў Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага.

Па выніках гэтай працы паведамляем аб згодзе ДНР і ЛНР на перанос выбараў з 18 кастрычніка і 1 лістапада на наступны год.

За гэты час Украіна будзе абавязаная выканаць усе узятыя на сябе па менскіх пагадненьнях абавязацельствы. А менавіта: даць Данбасу асаблівы статус, не дапусьціць перасьледу і пакараньня асобаў — удзельнікаў падзеяў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама перагаласаваць папраўкі ў Канстытуцыю ў новай, ўзгодненай з намі рэдакцыі».

XS
SM
MD
LG