Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне. Першыя фота і пагрозы


Першыя выбарцы на датрміновым галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі, 2015. Фота: Галіна Абакунчык

Першыя выбарцы на датрміновым галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі, 2015. Фота: Галіна Абакунчык

Першым, хто прагаласаваў, падзякаваў ЦВК. Першым студэнтам пагражаюць за няўдзел у датэрміновым галасаваньні.

У аўторак, 6 кастрычніка, у Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Па краіне і за яе межамі адкрыліся больш за 6 тысяч участкаў. Любы выбаршчык можа аддаць голас, прад’явіўшы пасьведчаньне асобы. Даказваць, што няма магчымасьці прагаласаваць у дзень выбараў, 11 кастрычніка, ня трэба.

Тым, хто першымі аддаў голас на датэрміновым галасаваньні, Цэнтравыбаркам выказвае падзяку, перадае карэспандэнт Свабоды. Галасуюць пераважна студэнты і пэнсіянэры, па бюлетэні ўтварылася чарга.

Хоць законы Беларусі забараняюць прымушаць грамадзян да ўдзелу ў выбарах наагул і ў датэрміновым галасаваньні ў прыватнасьці, зьяўляюцца зьвесткі, што ад студэнтаў патрабуюць удзельнічаць у галасаваньні. Сьведчаньні гэтага сабраў блогер Антон Матолька: камусьці проста даюць звальненьне ад заняткаў, а ад кагосьці патрабуюць 100% яўкі, іначай пагражаюць выселіць з інтэрнатаў. Ён кажа, што аднога са студэнтаў, які паведаміў пра прымус галасаваць датэрмінова, выклакалі ў дэканат і "сталі ледзь не запужваць на самой справе".

Традыцыйна ў датэрміновым галасаваньні ўдзельнічае да трэці выбарцаў. Праваабаронцы і апазыцыя лічаць датэрміновае галасаваньне адным з асноўных мэханізмаў фальсыфікацыяў на выбарах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG