Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нобэля 2015» па фізыцы далі за адкрыцьцё нэўтрынавых асцыляцый


Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па фізыцы атрымалі Такакі Кадзіта (Японія) і Артур МакДональд (Канада) за адкрыцьцё нэйтрынавых асцыляцый, якія даказваюць, што нэўтрына мае масу.

Нэўтрына — нэўтральная фундамэнтальная часьціца з паўцэлым сьпінам, якая ўдзельнічае толькі ў слабым і гравітацыйным узаемадзеяньнях, і адносіцца да клясы лептонаў. Доўгі час лічылася, што нэўтрына ня мае масы.

У 1901-2014 гадах Нобэлеўская прэмія па фізыцы прысуджалася 108 разоў 199 асобам: 47 разоў аднаму навукоўцу; 31 раз — двум; 30 разоў — тром.

Адзіным беларусам-ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыцы зьяўляецца Жарэс Алфёраў, які атрымаў яе ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG