Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пагрозу байкоту выбараў жыхарам дома зробяць капрамонт


Першы дом на менскай вуліцы Каліноўскага адрамантуюць — праўда, фасад ім ня ўцепляць.

Кіраўніцтва адміністрацыі і ЖКГ Першамайскага раёну Менску паабяцала 1 кастрычніка жыхарам дома на Каліноўскага, 78 зладзіць капітальны рамонт пасьля іх пагрозаў байкатаваць выбары, перадае БелаПАН.

У канцы верасьня жыхары дома напісалі скаргу на імя Лукашэнкі: іх дом, які быў збудаваны першым на новай вуліцы ў 1969 годзе, з таго часу ні разу не рамантаваўся. Стан дому выклікаў занепакоенасьць, жыхары бачылі пагрозу свайму жыцьцю і здароўю. На іх думку, грошы, што ўносіліся імі на капітальны рамонт, сыходзілі на рамонт іншых дамоў, збудаваных пазьней. На знак пратэсту жыхары дому адмаўляюцца ісьці на прэзыдэнцкія выбары і маюць намер байкатаваць усе наступныя выбары ды дзяржаўныя мерапрыемствы.

Пасьля публікацыі навінаў пра зварот жыхары атрымалі ад прадстаўнікоў ЖКГ запрашэньне на сход у сувязі з капітальным рамонтам. Але жыхарам не спадабаўся плян: капрамонт безь цеплавой мадэрнізацыі (ўцяпленьня фасаду) яны лічаць немэтазгодным, у ранейшым звароце яны наракалі на тое, што «батарэі грэюць вуліцу». Цяпер жыхары дому напісалі заяву старшыні адміністрацыі і дырэктару ЖКГ раёну, дзе апісалі свае прэтэнзіі да пляну капрамонту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG