Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыквы, гарбузы і надзеі


Уінслаў Гомэр, «Гарбузовы палетак» (1878).
Уінслаў Гомэр, «Гарбузовы палетак» (1878).

Калі ў кастрычніку едзеш ранішнім дызэлем з Рагачова ў Жлобін, адзінае, што парушае сумную шэрасьць краявідаў за вакном — маячкі памаранчавых гарбузоў, якія, як апошнія, засталіся непрыбранымі з палёў.

Помню, у дзяцінстве я была перакананая, што «тыква» — якаясьці экзатычная заморская гародніна, бо слова я сустракала адно ў кнігах. І толькі падлеткам даведалася, што, аказваецца, расейская «тыква» — наш звычайны гарбуз, які на маёй малой радзіме іначай як гарбузом ніхто не заве. Яшчэ пазьней я засвоіла іншае слова — «тыквА», што на іўрыце значыць «надзея».

І вось яны праносяцца за маім вакном, зыркія гарбузы-магікане. Як узоры стойкасьці, як надзеі, што паміраюць апошнімі.

Наста Кудасава


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG