Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў зьбярэцца Кантактная група па Данбасе


"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе праходзяць пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы

"Прэзыдэнт гатэль" у Менску, дзе праходзяць пасяджэньні Трохбаковай кантактнай групы

У парадку дня — пытаньне аб мясцовых выбарах у акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей.

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Канстанцін Елісееў заявіў, што Трохбаковая кантактная група на пасяджэньні ў Менску 6 кастрычніка, абмяркуе асаблівасьці правядзеньня мясцовых выбараў на Данбасе. У той жа час прэзыдэнт Пятро Парашэнка ня выключыў, што баевікі могуць аб’явіць сёньня аб адмене сваіх псэўдавыбараў на Данбасе.

Незадоўга да сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» у Парыжы прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні для адмены выбараў, якія плянуюць праводзіць сэпаратысты, і праінфармаваць аб гэтым не пазьней за аўторак, 6 кастрычніка. Затое кіраўнік МЗС Расеі заявіў, што «сыгналы аб выбарах» перадаюцца сэпаратыстам Данбасу.

У групоўцы «ДНР», якая кантралюе частку Данецкай вобласьці Ўкраіны, абвясьцілі, што будуць уздымаць на перамовах у Менску пытаньні закону аб амністыі, мясцовыя выбары і асаблівы статус Данбасу.

На аўторак у Менску заплянаваныя сустрэчы падгрупаў і кантактнай групы па мірным урэгуляваньні канфлікту на Данбасе.

XS
SM
MD
LG