Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт лайнэра American Airlines памёр падчас палёту


Авіялайнэр кампаніі American Airlines, які выконваў рэйс зь Фініксу ў Арызоне, у Бостан, Масачусэтс, быў вымушаны перапыніць палёт і зрабіць экстраную пасадку ў Сыракузах, штат Нью-Ёрк, пасля таго як капітан паветранага судна адчуў сябе дрэнна і неўзабаве памёр.

Як паведаміла прадстаўніца авіякампаніі, рашэньне аб перанакіраваньні рэйсу 550 было прынята каля 7 гадзін раніцы ў панядзелак. «Аэробус» А320, які вылецеў зь Фініксу неўзабаве пасьля паўночы, пасьпяхова прызямліўся ў Сыракузах пасьля таго, як другі пілёт праінфармаваў дыспэтчараў пра тое, што капітан без прытомнасьці і лайнэру патрабуецца свабодная паласа для неадкладнай пасадкі.

На борце самалёта было 147 пасажыраў і пяцёра членаў экіпажу.

У авіякампаніі ня сталі распавядаць, калі менавіта наступіла сьмерць капітана і ад якіх прычын. Прадстаўніца прэс-службы паведаміла, што кампанія глыбока засмучаная тым, што здарылася, і цяпер сканцэнтравана на аказаньні падтрымкі родным і калегам нябожчыка.

Празь некаторы час лайнэр завяршыў свой рэйс пасадкай у Бостане.

XS
SM
MD
LG