Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 кастрычніка: Абвяшчэньне нобэлеўскіх ляўрэатаў па фізыцы


Крыж. Вёска Вардамічы, Менская вобласьць, Вялейскі раён 17.08.2014 аўтар - Валер Кандрацьеў

Крыж. Вёска Вардамічы, Менская вобласьць, Вялейскі раён 17.08.2014 аўтар - Валер Кандрацьеў

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Стакгольм, Швэцыя — абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

Беларусь наведае упаўнаважаны па краінах усходняй Эўропы, Каўказу і Цэнтральнай Азіі МЗС Нямеччыны Андрэас Пэшке. У Менску адбудзецца яго сустрэча з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Аленай Купчыной.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры пройдзе прэсавая канфэрэнцыя «Пытаньні забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі і папярэджаньня надзвычайных сытуацый падчас правядзеньня кампаніі па выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Удзельнічаюць прадстаўнікі МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, кантактная падгрупа АБСЭ па Ўкраіне абмяркуе пытаньне вызваленьня палонных.

У гісторыі:

1596 — У Берасьці часткай праваслаўных біскупаў абвешчанае аб’яднаньне Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай з Каталіцкай царквой пад уладай Папы Рымскага (Берасьцейская унія).

1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм рэчы Паспалітай.

1927 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера першага гукавога фільму («Сьпявак джазу»).

1941 — гітлераўцы расстралялі ў Клецку амаль 4 тысячы габрэяў.

1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь».

1973 — Эгіпет і Сырыя напалі на Ізраіль — пачатак вайны Суднага дня.

1991 — створаны Незалежны прафсаюз Беларусi

1996 — Папа Рымскі бэатыфікаваў Трынаццаць падляскіх пакутнікаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1876 — Ян Булгак, фотамастак і этнограф.

1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар.

1908 — Алесь Мілюць, беларускі паэт

1914 — Тур Хэердал, нарвэскі падарожнік і навуковец, дасьледнік культуры і паходжаньня розных народаў сьвету.

У гэты дзень памерлі:

1677 — Альбэрт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.

1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог.

Цытата:

Ніякая навука ня скажа, у чым розьніца паміж дабром і злом.

Тур Хэердал

XS
SM
MD
LG