Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дасягнулі найбуйнейшага гандлёвага пагадненьня за 20 гадоў


Дэманстранты пратэстуюць супраць падпісаньня пагадненьня аб Трансціхаакіянскім партнэрстве. Атланта, 1.10.2015
Дэманстранты пратэстуюць супраць падпісаньня пагадненьня аб Трансціхаакіянскім партнэрстве. Атланта, 1.10.2015

Прадстаўнікі ЗША і 11 дзяржаў Ціхаакіянскага поясу дасягнулі пагадненьня аб Ціхаакіянскім партнэрстве.

Дамоўленасьць прадугледжвае стварэньне зоны свабоднага гандлю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Як адзначае агенцтва Bloomberg, гэтая дамоўленасьць зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым пагадненьнем для ЗША за апошнія 20 гадоў з 1994 году, калі ЗША падпісалі пагадненьне аб стварэньні Паўночнаамэрыканскай зоны свабоднага гандлю (НАФТА) з Канадай і Мэксыкай.

Акрамя ЗША чальцамі партнэрства сталі Аўстралія, Брунэй, Віетнам, Канада, Малайзія, Мэксыка, Новая Зэляндыя, Пэру, Сынгапур, Чылі і Японія. Мяркуецца, што зона свабоднага гандлю паміж гэтымі краінамі будзе ахопліваць прыкладна 40% глябальнага ВУП і каля траціны сусьветнага гандлёвага абароту. Перамовы аб пагадненьні працягваліся больш за пяць гадоў. Дасягненьне дамоўленасьці было адной з галоўных мэтаў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў эканамічнай сфэры, піша The Washington Post.

Як адзначае The Wall Street Journal, дамова аб Ціхіакіянскім партнэрстве дазволіць ЗША супрацьстаяць Кітаю ў Ціхаакіянскім рэгіёне. Пагадненьне рэгулюе шырокі круг пытаньняў, зьвязаных з аховай інтэлектуальнай уласнасьці, інвэстыцыямі, фінансамі, мытным супрацоўніцтвам, сельскай гаспадаркай, мэдычнай і іншымі сфэрамі. Дамова забясьпечыць краінам-удзельніцам бязмытны гандаль большасьцю тавараў і істотна зьнізіць тарыфы на астатнія прадукты. У прыватнасьці, пагадненьне павінна ліквідаваць каля 18 тысяч мытных збораў, якімі амэрыканскія тавары абкладаліся ў розных краінах.

Камэнтуючы заключэньне пагадненьня, Барак Абама заявіў, што «ЗША ня могуць дазволіць такім краінам, як Кітай, пісаць правілы глябальнай эканомікі», перадае Reuters. Кіраўнік ЗША паабяцаў, што перад тым, як ён падпіша дакумэнт, у жыхароў краіны «будзе магчымасьць прачытаць кожнае слова» дамоўленасьці.

Згодна з разьлікамі Інстытуту сусьветнай эканомікі Пэтэрсана, Ціхаакіянскае партнэрства павінна павялічыць рэальныя даходы 12 краінаў-удзельніц на $ 285 млрд да 2025 году, 64% ад агульнага прыросту ВУП прыпадзе на Японію і ЗША.

У Маскве некалькі разоў выказвалі перасьцярогі з нагоды Трансціхаакіянскага партнэрства. З крытыкай гэтага ўтварэньня, не называючы яго, Уладзімір Пуцін выступаў на нядаўняй генэральнай асамблеі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG