Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Перад выбарамі ўключаць ацяпленьне, у дзень выбараў — зьніжкі


Менскія ўлады паведамілі, што з 6 кастрычніка ўключаць ацяпленьне ў дзіцячых садках і школах, у жылых дамах Менску — з 7 кастрычніка.

Выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўленьня гарадзкой гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкаму Марына Малаева паведаміла журналістам, што такое рашэньне прынята ў сувязі з рэзкім пахаладаньнем.

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 11 кастрычніка Белкаапсаюз арганізуе гандаль больш як на 3300 выбарчых участках, паведамляе БЕЛТА.

Выбарцам прапануюць стравы нацыянальнай кухні, кандытарскія і мяса-малочныя вырабы, садавіну, шашлыкі і іншае. Некаторыя катэгорыі тавараў можна будзе набыць па зьніжаных цэнах. Да арганізацыі гандлю на выбарчых участках падключацца бліжэйшыя крамы і пункты грамадзкага харчаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG