Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія рыхтуецца перайсьці ад прэзыдэнцкай да парлямэнцкай формы кіраваньня


Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян
Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян

Дэпутаты парлямэнту Армэніі сёньня ўхвалілі папраўкі ў Канстытуцыю краіны і прагаласавалі за правядзеньне рэфэрэндуму аб канстытуцыйнай рэформе. 103 дэпутаты падтрымалі праект паправак, дзесяць выступілі супраць і трое ўстрымаліся.

Новаўвядзеньні прадугледжваюць пераход да парлямэнцкай формы кіраваньня. Прэзыдэнцкія паўнамоцтвы будуць перададзеныя парлямэнту, а кіраўнік дзяржавы будзе абірацца не ўсенародна, а парлямэнтам. Тэрмін дзеяньня прэзыдэнцкага мандату падаўжаецца з пяці да сямі гадоў.

Чакаецца, што прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян, чый другі тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы мінае ў 2018 годзе, прызначыць дату рэфэрэндуму аб канстытуцыйных папраўках.

На думку некаторых прадстаўнікоў апазыцыі мэта рэформы — даць магчымасьць дзейнаму прэзыдэнту і пасьля 2018 году працягваць кіраваць краінай ужо на пасадзе прэм’ер-міністра.

Сотні апазыцыйных актывістаў на працягу некалькіх дзён праводзілі акцыі пратэсту ля будынка парлямэнта, выказваючы нязгоду са зьменамі Канстытуцыі. У панядзелак паліцыя затрымала некалькіх пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG