Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча адносін з Эўразьвязам без «забабонаў»


Пра гэта ён заявіў сёньня, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрагу замежных дзяржаў, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.

«Мы павінны падняць іх на якасна новы ўзровень, які адпавядае інтарэсам абодвух бакоў», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсьліў, што Беларусь у сілу геаграфічнага становішча і аб’ектыўных прычын хоча нармалізацыі і сур’ёзнага разьвіцьця адносінаў з Эўразьвязам.

«Думаю, нам трэба адкінуць усякія забабоны і сумленна, справядліва, аб’ектыўна выбудаваць нашы адносіны з ЭЗ», — цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

«Упэўнены, што нашы адносіны будуць разьвівацца пазытыўна», — дадаў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG