Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андрэй Бандарэнка, магчыма, абвясьціў бестэрміновую галадоўку


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Пра гэта ён паведаміў у лісьце ад 28 верасьня, фрагмэнт якога Свабодзе перадала актывістка руху «За ўратаваньне Курапатаў» Ганна Шапуцька.

Ганна Шапуцька

Ганна Шапуцька

«У мяне пачынаецца „вясёлы пэрыяд“. 2015/10/05 сканчаецца тэрмін утрыманьня мяне ў бясьпечным месцы, і мяне павінны перавесьці ў атрад № 4. Хоць згодна ПВРИУ (правілы ўнутранага распарадку папраўчых устаноў. — РС) за гэтыя 7 месяцаў майго знаходжаньня ў бясьпечным месцы адміністрацыя абавязаная была прыняць вычарпальныя меры па ліквідацыі пагроз асабістай бясьпецы. Але, як Вы разумееце, ніхто нічога не рабіў. Гэта азначае, што з-за дэзынфармацыі, якая была распаўсюджаная ў Бабруйску і старанна падтрыманая ў Шклове, зэкам паспрабуюць „давесьці да ведама“ пра нібыта мой „нефармальны статус“. Я, вядома ж, не зьбіраюся ні мірыцца, ні адпавядаць ня толькі нейкаму „статусу“, але і любым спробам мне нешта навязаць. Думаю, што ўжо 5 кастрычніка абвяшчу бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага, бесчалавечнага абыходжаньня, якое зьневажае чалавечую годнасьць. Мяркую, што мне „заплянавалі“ шэраг канфліктаў. Я з гэтай нагоды апавясьціў адміністрацыю, Генэральную пракуратуру, МУС, што ў сваіх дзеяньнях і ўчынках я намераны кіравацца выключна прававымі і маральнымі нормамі, прынятымі ў беларускім грамадзтве, і з пагардай стаўлюся да ўсіх спроб адміністрацыяў устаноў зганьбіць мой гонар і годнасьць».

Былы палітвязень і былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве. Сваёй віны асуджаны не прызнаў. Праваабаронцы дамагаюцца, каб Андрэй Бандарэнка быў прызнаны палітычным зьняволеным.

XS
SM
MD
LG