Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэдычнага «Нобэля» далі за лячэньне інфэкцый


Уільям Кэмпбэл, Сатосі Умура, Юю Ту

Уільям Кэмпбэл, Сатосі Умура, Юю Ту

Нобэлеўскую прэмію 2015 па фізыялёгіі і мэдыцыне разьдзялілі паміж Уільямам Кэмпбэлам (нарадзіўся ў Ірляндыі, грамадзянін Японіі) і Сатосі Ўмурам (Японія) за адкрыцьцё тэрапіі супраць інфэкцый, якія перадаюцца чарвякамі-паразытамі, і Юю Ту (Кітай) за новую тэрапію ў лячэньні малярыі, паведаміў 5 кастрычніка Нобэлеўскі камітэт.

Сёлетніх намінантаў на Нобэлеўскую прэмію па фізыялёгіі і мэдыцыне было 327 (57 зь іх былі намінаваныя ўпершыню).

Летась Нобэлеўская прэмія ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны была прысуджана за адкрыцьцё ў галіне нэўрафізыялёгіі — ляўрэатамі сталі амэрыканскі вучоны Джон О’Кіф і нарвэскія біёлягі, сужэнцы Мэй-Брыт і Эдвард Мозэры. Дзякуючы іх экспэрымэнтам на пацуках былі выяўленыя спэцыяльныя клеткі, якія адказваюць ў мозгу сысуноў за арыентацыю ў прасторы, здольнасьць запамінаць маршрут, знаходзіць шлях у знаёмым і незнаёмым асяродзьдзі.

Цырымонія ўзнагароджаньня сёлетніх ляўрэатаў пройдзе па традыцыі 10 сьнежня ў Стакгольме ў дзень сьмерці заснавальніка Нобэлеўскай прэміі — швэдзкага прадпрымальніка і вынаходніка Альфрэда Нобэля.

6 кастрычніка чакаецца абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па фізыцы, 7 кастрычніка — па хіміі, 8 кастрычніка стане вядома імя нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры, 9 кастрычніка — прэміі міру.

XS
SM
MD
LG