Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россия-24» у прагнозе надвор’я распавядае, калі трэба бамбіць Сырыю


Расейскі самалёт Су-24 на авіябазе Хмэймім побач з Латакіяй, 4 кастрычніка 2015 году

Расейскі самалёт Су-24 на авіябазе Хмэймім побач з Латакіяй, 4 кастрычніка 2015 году

У адмысловай рубрыцы «Надвор’е 24», у якой на канале «Россия-24» выходзяць палітычныя навіны, пад выглядам прагнозу надвор’я патлумачылі, што кастрычнік — спрыяльны месяц, каб бамбіць Сырыю.

Так, 1 кастрычніка вядучая расказала, што час для пачатку паветранай апэрацыі абраны вельмі ўдала, таму што кастрычнік у Сырыі спрыяльны для палётаў:

«Сярэдняя хуткасьць ветру — 2–4 м/сэк, усяго адзін раз у кастрычніку тут могуць назірацца моцныя парывы да 15 м/сэк. А дажджы бываюць толькі раз на 10 дзён, прытым самыя моцныя, да 18 мм ападкаў, звычайна назіраюцца якраз на поўначы — там, дзе ідзе апэрацыя расейскіх ВПС. Але гэта ня можа аказаць сур’ёзнага ўплыву на бамбардзіроўкі».

Далей вядучая распавяла пра тэмпэратуры паветра: крытычнымі для палётаў лічацца 35° C, але да такой адзнакі ў кастрычніку паветра праграваецца рэдка.

У расейскіх ВПС ёсьць усе шанцы завяршыць апэрацыю ў сьціслыя тэрміны, кажа вядучая. І ўсё ж такі адзначае, што надвор’е прымушае пасьпяшацца. У лістападзе надвор’е ў Сырыі пагаршаецца, становіцца воблачна, пачашчаюцца туманы. «У такіх умовах праводзіць баявыя вылеты будзе крыху складаней», — завяршаецца прагноз надвор’я.

3 кастрычніка ў гэтай жа рубрыцы штатны сыноптык канала Яўген Цішкавец распавёў, якія мэтэафактары сырыйскага рэгіёну трэба ўлічваць пры бамбаваньнях:

«Расейскія вайсковыя самалёты нанесьлі першыя ўдары па пазыцыях баевікоў „Ісламскай дзяржавы“ ў Сырыі. У першыя суткі апэрацыі зьдзейсьнена каля 20 вылетаў, зьнішчана 8 аб’ектаў тэрарыстычнай групоўкі ў гарах. Трэба адзначыць, што час для пачатку вайскова-паветранай апэрацыі выбраны вельмі ўдала — паблізу ў рэгіёне няма актыўных цыклёнаў».

XS
SM
MD
LG