Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень нараджэньня Вацлава Гаўла спытаўся ў знаёмых чэхаў, як правільна было б павіншаваць былога прэзыдэнта і дысыдэнта выразна па-чэску.

— Сьлівовіцай! — адказала адна.
— Каштанамі! — сказаў другі.
— Можна шышкамі, — заявіў трэці.

Гэтым традыцыйным тут знакам памяці на магіле не пярэчаць, спадзяюся, і бел-чырвона-белыя кветкі.

А сьлівовіца само сабой.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG