Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Ах, эта Сірыя!» — Пуцін сьпявае разам з Саўкам ды Грышкам пра сваё разьбітае сэрца


Расейскі прэзыдэнт далучыўся да музычных герояў Лявона Вольскага, каб расказаць пра сваё чарговае захапленьне.

Саўка:

В Маскве есьць чалавек,
Яго Пуцін завуць.
Як вспомніць Сірыю,
Дык ня можа заснуць.

Ах, эта Сірыя
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.

Грышка:

У гэтай Сырыі
Неспакойна ўнутры.
Дзяржава ісламская,
Войскі і бунтары.

Саўка:

І пасылае ён
Самалёты ў ноч,
Каб гэнай Сірыі
Прэзідзенту памоч.

Пуцін:

Мы любим Сирию,
И сила чувств такова,
Что прямо вот сейчас
Туда отправлю войска.

Саўка ды Грышка разам:

Ах, эта Сірыя
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.

І Ўкраіна
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.

А раньшэ Грузія
Яго с ума сьвяла,
Разьбіла серца і
Пакой взяла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG