Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: ЗША дадуць Украіне абарончае ўзбраеньне новага ўзору


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, 8 верасьня 2015 году

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, 8 верасьня 2015 году

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пасьля трох сустрэч з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН санкцыянаваў перадачу Ўкраіне новых узораў узбраеньня.

Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскім тэлеканалам, якое выйшла ў эфір 4 кастрычніка, паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Паводле словаў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, ён гаварыў з Абамам да перамоваў амэрыканскага лідэра з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і двойчы — пасьля перамоваў.

Менавіта падчас апошняй сустрэчы прэзыдэнт ЗША паведаміў пра падпісаньне распараджэньня аб перадачы Ўкраіне новых узораў узбраеньня.

«Гэта абарончае ўзбраеньне, якое трэба нам як паветра, таму што гэта контрабатарэйныя станцыі высокай далёкасьці, якія дазваляюць нам павысіць эфэктыўнасьць абароннай здольнасьці ўкраінскай арміі», — падкрэсьліў Парашэнка і дадаў, што гэта «безумоўны дыпляматычны прарыў украінскага боку».

Амэрыканскія заканадаўцы і ў Сэнаце, і ў Палаце прадстаўнікоў раней выступілі за прадастаўленьне Ўкраіне абарончых узбраеньняў.

Адміністрацыя прэзыдэнта Абамы да апошняга часу вызначалася ў гэтым пытаньні, але фактычна абмяжоўвалася прадстаўленьнем дапаможных рэсурсаў украінскай арміі, у прыватнасьці, аўтамабіляў Humvee, бесьпілётных лятальных апаратаў, сыстэмаў сувязі, прыбораў начнога бачаньня.

XS
SM
MD
LG