Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замірэньне ў Данбасе — пралог да вяртаньня ва Ўкраіну акупаваных тэрыторыяў, — Парашэнка


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны станоўча ацаніў вынікі парыскага саміту «Нармандзкай чацьвёркі».

Перамір’е, якое стала магчымым пасьля парыскага саміту «нармандзкай чацьвёркі» — гэта пралог да вяртаньня Ўкраіны на часова акупаваныя тэрыторыі Данбасу і Крыму, лічыць прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Ён даў інтэрвію журналістам некалькіх тэлеканалаў, трансьляцыя вялася каналам «Украіна».

Паводле слоў прэзыдэнта, за тры апошнія дні ў зоне канфлікту ня зроблена ніводнага стрэлу «нават са стралковай зброі». Парашэнка лічыць, што з гэтага часу магчымыя далейшыя крокі ў бок «вяртаньня Ўкраіны ў Данбас». Пра гэта паведаміла ўкраінскае агенцтва УНІАН.

Расейскае агенцтва ТАСС цытуе словы Парашэнкі аб тым, што парыская сустрэча стала пераходам ад «рэжыму спыненьня агню да перамір’я». Прэзыдэнт Украіны кажа пра «новыя рэаліі», да якіх краіна ішла «доўгія паўтара гады».

Кажучы пра выбары, якія маюць адбыцца 25 кастрычніка ва Ўкраіне і, у прыватнасьці, на Данбасе, Парашэнка адзначыў, што ўкраінскія палітычныя сілы прымуць у іх удзел. Сярод умоваў для правядзеньня выбараў прэзыдэнт Украіны назваў паўнавартаснае асьвятленьне іх украінскімі сродкамі масавай інфармацыі.

XS
SM
MD
LG