Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Кыргызстане перамаглі прарасейскія сілы


Парлямэнцкія выбары ў Кыргызстане. Чэргі ля выбарчых участкаў
Парлямэнцкія выбары ў Кыргызстане. Чэргі ля выбарчых участкаў

У нядзелю ў Кыргызстане адбыліся парлямэнцкія выбары, па выніках якіх прарасейскія партыі атрымалі новы пяцігадовы мандат.

За 120 месцаў у парлямэнце змагаліся больш за 2 тысячы кандыдатаў, якія прадстаўлялі 14 партыяў. На многіх участках, адкрытых па ўсёй краіне, насельніцтва якой складае каля 6 мільёнаў чалавек, выбаршчыкі выстройваліся ў доўгія чэргі.

У ходзе выбараў посьпеху дамагліся Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана, якая падтрымлівае па-прарасейску настроенага прэзыдэнта Алмазбека Атамбаева, і тры іншыя партыі, якія таксама арыентуюцца на Расею.

Кіроўная Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана набрала 27% галасоў. Такія дадзеныя Цэнтравыбаркам Кыргызстана прыводзіць пасьля падліку 90% бюлетэняў.

Апазыцыйная партыя «Рэспубліка-Ата-Журт» становіцца другой, маючы 20% галасоў.

Павдле дадзеных ЦВК, 4 кастрычніка прагаласавалі каля 60% зарэгістраваных выбаршчыкаў.

На працягу дня фіксаваліся выпадкі тэхнічных праблемаў, гучалі абвінавачваньні ў махлярстве. Кіргізская служба Радыё Свабода (Радыё «Азатык») паведамляла пра доўгія чэргі на некаторых выбарчых участках, многія выбаршчыкі гаварылі аб двух або нават трохгадзінным чаканьні для магчымасьці прагаласаваць.

На выбарах у Кыргызстане ўпершыню ў Цэнтральнай Азіі выкарыстоўваліся біямэтрычныя карткі для ідэнтыфікацыі кожнага выбаршчыка ў спробе спыніць магчымыя фальсыфікацыі. Віцэ-прэм’ер Таірбек Сарпашаў заявіў 4 кастрычніка, што ад 3 да 5% выбаршчыкаў мелі «тэхнічныя праблемы з біямэтрычнай сыстэмай галасаваньня».

Міністэрства ўнутраных спраў заявіла, што атрымала некаторыя скаргі на партыі, якія спрабавалі купіць галасы. У той жа час мясцовыя назіральнікі адзначылі, што не атрымлівалі паведамленьняў пра «вельмі сур’ёзныя парушэньні».

Прэзыдэнт Атамбаеў падтрымлівае шчыльныя зносіны з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Масква, у сваю чаргу, захоўвае ў Кыргызстане ваенна-паветраную базу і сьпісвае крэдыты, раней выдзеленыя афіцыйнаму Бішкеку.

У мінулым годзе ЗША закрылі сваю авіябазу ў Кыргызстане, якая з 2001 году служыла пляцдармам для амэрыканскіх апэрацыяў у Аўганістане.

Атамбаеў быў абраны прэзыдэнтам Кыргызстана ў 2011 годзе — пасьля таго, як два папярэднія лідэры краіны былі зрынутыя ў выніку народных хваляваньняў у 2005 і 2010 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG