Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі зьнішчылі антычную Трыюмфальную арку ў Пальміры


Трыюмфальная арка ў Пальміры

Трыюмфальная арка ў Пальміры

Сырыйскія актывісты заяўляюць, што баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» зьнішчылі ў старажытным горадзе Пальміра Трыюмфальную арку, якой амаль дзьве тысячы гадоў. Гэта апошняе гістарычнае месца, зьнішчанае баевікамі на захопленых імі тэрыторыях у Іраку і Сырыі.

Арганізацыя «Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека», якая базуецца ў Вялікабрытаніі, заяўляе, што баевікі зьнішчылі арку 4 кастрычніка з-за таго, што на адным зь яе слупоў быў арнамэнт, які баевікі лічылі неісламскім. Аднак, экспэрты кажуць, што ў цэлым уся кампазыцыя з калёнаў пакінутая баевікамі на месцы.

Трыюмфальная арка была адным з самых вядомых месцаў у Пальміры, якую экстрэмісцкая групоўка захапіла яшчэ ў траўні.

Трыюмфальная арка ў Пальміры (помнік сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА) лічыцца сымбалем эпохі Рымскай імпэрыі ў Пэрсіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG