Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі на зямлі ёсць пекла, то я — у гэтым пекле». Сьведчаньні зьняволеных у Расеі чачэнцаў


Вайна ў Грозным
Вайна ў Грозным

У расейскіх турмах застаюцца сотні ці тысячы чачэнцаў. Іх падвяргаюць жахлівым катавалі і зьнявагам.

47-гадовы Маўсар удзельнічаў у першай чачэнскай вайне. Цяпер ён сядзіць у турме ў Архангельскай вобласьці з прысудам і тэрмінам — 24 гады строгага рэжыму за тэрарызм, замах на асновы дзяржаўнага ладу і цэласнасьць Расейскай Фэдэрацыі. Прысуд супадае з прысудамі тысячам чачэнцаў, захопленых падчас зачыстак ў першыя гады Другой чачэнскай вайны.

«Пытаньне на допытах было адно: дзе Масхадаў? Але і ведаў бы — не сказаў. Патрабавалі прозьвішчы, тых хто ваюе або ваяваў. Абцугамі цягалі скуру, пазногці. Падвешвалі за ногі, апраналі на галаву плястыкавы пакет і палілі ў яго. Паяльнікам палілі пяткі. Біцьцё па нырках бутэлькамі з вадой — гэта самая лёгкая катаваньне. Выводзілі на вуліцу голымі, аблівалі вадой з шлянга і прымушалі стаяць. Вадзілі вешаць. Пераставаў тузацца — здымалі. Зноў і зноў. Калі губляў прытомнасьць, рабілі нейкія ўколы.

У клетках паміралі дзесяткамі. Кожны дзень іх адцягвалі іншыя зьняволеныя. У памерлых былі пераламаныя і раздробленыя рукі, ногі, адрэзаныя вушы, пераламаць сківіцы. Ад зьбіцьця і катаваньняў целы былі ненармальна чорныя. Нам загадвалі іх складваць штабэлямі і класьці паміж імі выбухоўку. Ад ўзарваных целаў заставаліся пыл, пазногці і зубы. Няма цела — няма справы».

Сьведчаньні зьняволеных у Расеі чачэнцаў і іх сваякоў — у рэпартажы расейскай службы Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG