Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьцейскай крэпасьці можна зрабіць фота ў форме НКВД


Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у форме камісара НКВД на парадзе ў Менску 9 траўня 2015 году.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у форме камісара НКВД на парадзе ў Менску 9 траўня 2015 году.

Каля ўваходу ў крэпасьць стаіць намёт індывідуальнага прадпрымальніка, дзе зьмяшчаецца вялікі выбар формы і іншай атрыбутыкі супрацоўнікаў савецкага камісарыяту ўнутраных спраў, вядомага пад расейскай абрэвіятурай НКВД.

Як паведамляе Радыё Рацыя, там наведнікам мэмарыяльнага комплексу ў Берасьцейскай крэпасьці прапануюць сфатаграфавацца ў форме НКВД.

Супрацоўнікі НКВД фізычна вынішчалі беларускую інтэлігенцыю, сьвятароў ды іншых людзей.

Сёлета на парадзе 9 траўня ў Менску міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч быў у форме камісара НКВД. Тады прадстаўнікі міністэрства адмовіліся ад камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG