Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: Акцыя адбылася, людзей было больш, чым мінулы раз


Адзін з арганізатараў «Народнага сходу» супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі Мікола Статкевіч у камэнтары для Радыё Свабода падсумаваў акцыю.

«Я ацэньваю, што людзей прыйшло ў паўтары-два разы больш, чым мінулы раз, 23 верасьня.

Акцыя адбылася. Мы выканалі свой абавязак. Спадзяюся, што мы данесьлі беларусам інфармацыю пра небясьпеку з боку ваеннай базы ў Беларусі.

Міліцыянты склалі пратаколы на ўсіх, хто выступаў зь мікрафонам. Як гэта можна ацаніць? Відавочна, што не было загаду для брутальных дзеяньняў, не было прэвэнтыўных затрыманьняў. Завялі адміністрацыйныя справы. Асабіста ў мяне гэта будзе ўжо трэцяе адміністрацыйнае спагнаньне за пікеты і акцыі».

Паводле ацэнак карэспандэнтаў Радыё Свабода, у «Народным сходзе» ўзялі ўдзел каля 500 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG