Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй


Пратэст у Кішынёве
Пратэст у Кішынёве

Прынамсі 10 тысяч чалавек выйшлі 4 кастрычніка на акцыю пратэсту супраць ураду Малдовы ў сталіцы гэтай краіны, Кішынёве.

Такая акцыя пратэсту адбываецца на галоўнай плошчы Кішынёва чацьвёртую нядзелю запар.

Адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і тымі пратэстоўцамі, якія паспрабавалі прайсьці ў будынак малдоўскага парлямэнту.

Масавыя пратэсты пачаліся ў Малдове яшчэ 6 верасьня. Пратэстоўцы патрабуюць расьсьледаваць зьнікненьне больш чым 1.5 мільярда даляраў з трох малдоўскіх банкаў і пакараньня вінаватых. Яны таксама выступаюць за адстаўку дзейнага ўраду, парлямэнту і прэзыдэнта і патрабуюць датэрміновых выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG