Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 кастрычніка 2015: Дзень нараджэньня Вацлава Гаўла, «ТэАрт» у Менску


Вечарына памяці Вацлава Гаўла ў Менску, 14 студзеня 2013 году

Вечарына памяці Вацлава Гаўла ў Менску, 14 студзеня 2013 году

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТэАрт» у Менску будуць паказаны спэктаклі «Доступ да цела» (Палац культуры і спорту чыгуначнікаў) і «У маленькай сядзібе» (Беларускі дзяржаўны маладзёвы тэатар).

У «Доме карцін» у Менску (пр-т Пераможцаў, 89, к. 3) працуе выстава Далі, Маціса і Шагала «Вялікія клясыкі ХХ стагодзьдзя».

У гісторыі:

1713 — нарадзіўся Дэні Дыдро, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1925 — у ЗША выйшла першая кніга Эрнэста Гэмінгуэя, невялікі зборнік апавяданьняў пад загалоўкам «У наш час».

1936 — нарадзіўся Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславакіі й першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі.

1962 — у пракат выйшаў «Dr. No», першы фільм з сэрыі пра брытанскага супэрагента Джэймса Бонда.

1962 — выйшаў першы самотнік «The Beatles», «Love Me Do».

У памяці:

1937 — памёр Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік.

1938 — памёр Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

2011 — памёр Стыў Джобс, адзін з заснавальнікаў і былы генэральны дырэктар карпарацыі Apple.

Цытата:

«Як толькі чалавек пачынае лічыць сябе цэнтрам сьветабудовы і меркай усіх рэчаў, сьвет губляе свой чалавечы твар, а чалавек губляе кантроль над сьветам».

Вацлаў Гавэл

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG