Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заяўляе, што зьнішчыла майстэрню для «паясоў шахідаў»


Расейскія вайскоўцы замацоўваюць бомбу на самалёце Су-25 ў Сырыі (кадр зь сюжэту тэлеканалу «Россия-24»).

Расейскія вайскоўцы замацоўваюць бомбу на самалёце Су-25 ў Сырыі (кадр зь сюжэту тэлеканалу «Россия-24»).

Расея заявіла, што за апошнія 24 гадзіны яе самалёты зрабілі 20 баявых вылетаў у Сырыі, нанёсшы ўдары па 10 пазыцыях «Ісламскай дзяржавы».

Як паведаміла Міністэрства абароны Расеі, сярод цэляў быў лягер тэрарыстаў і майстэрня па вырабу самаробных выбуховых прыстасаваньняў, у тым ліку «паясоў шахідаў».

У заяве гаворыцца, што расейскія авіяўдары здолелі «парушыць сыстэму кіраваньня і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня гэтай тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама нанесьці значную шкоду інфрастуктуры, якая выкарыстоўвалася для падрыхтоўкі тэрактаў на тэрыторыі Сырыі і Іраку».

Захад і сырыйская апазыцыя заяўляюць, што расейскія авіяўдары таксама скіраваныя ня толькі супраць «Ісламскай дзяржавы», але і супраць іншых груповак, якія змагаюцца супраць рэжыму расейскага саюзьніка, прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Масква адмаўляе гэтыя цьверджаньні.

Паводле сырыйскіх актывістаў, ад расейскіх авіяўдараў загінулі дзясяткі цывільных асобаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG