Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэм'ер назваў расейскую кампанію ў Сырыі «жудаснай памылкай»


Дэйвід Кэмэран
Дэйвід Кэмэран

Брытанскі прэм’ер-міністар Дэйвід Кэмэран асудзіў ваеннае ўмяшаньне Расеі ў Сырыі. Паводле яго, Масква не наносіць ўдары па джыхадыстах «Ісламскай дзяржавы», а толькі дапамагае «мясьніка Асаду».

У інтэрвію BBC Кэмэран заклікаў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «зьмяніць курс» і падтрымаць намаганьні ЗША і Брытаніі ў барацьбе зь «Ісламскай дзяржавай».

Паводле брытанскага прэм’ера, расейскія ваенна-паветраныя сілы ў асноўным наносяць ўдары па тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем не баевікоў «Ісламскай дзяржавы», а ўмеранай апазыцыі.
«Яны падтрымліваюць мясьніка Асада, што зьяўляецца жахлівай памылкай — для іх і для ўсяго сьвету. Гэта толькі павялічыць нестабільнасьць ў рэгіёне».

У апошнія дні Дэйвід Кэмэран ўжо некалькі разоў асудзіў расейскія авіяўдары па тэрыторыі Сірыі. Ён казаў, што расейская кампанія, якая пачалася на гэтым тыдні, «толькі пагаршае сытуацыю».

«Цалкам відавочна, што Расея не адрозьнівае „Ісламскую дзяржаву“ і сырыйскія апазыцыйныя групы. У выніку яны проста падтрымліваюць гэтага мясьніка Асада і дапамагаюць яму», — сказаў Кэмэран у тэлеінтэрвію ў суботу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG