Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты арганізуюць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь


У шэраг гарадоў Беларусі пачнуць курсіраваць аўтобусы з самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Намесьнік міністра транспарту так званай ДНР Аляксандр Кушнір на прэс-канферэнцыі ў Данецку ўдакладніў што здарыцца гэта ў «самыя найбліжэйшыя дні», калі завяршыцца ўзгадненьне маршруту зь беларускім бокам.

Паводле чыноўніка непрызнанай «аўтаноміі», прадстаўнікі кампаніі-перавозчыка з пакетам дакумэнтаў цяпер знаходзяцца ў Беларусі — вырашаецца пытаньне аб прадастаўленьні месцаў данецкім аўтобусам на беларускіх аўтавакзалах.

«Калі ўсе моманты будуць вырашаныя, аўтобусы пойдуць на Менск і яшчэ некалькі гарадоў. Гэта пытанне літаральна некалькіх дзён», — сказаў намесьнік кіраўніка дэнээраўскага Мінтрансу.

Раней агучвалася інфармацыя, што да 30% прадуктаў харчаваньня, якія рэалізуюцца ў крамах на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, фактычна акупаваных прарасейскімі сэпаратыстамі, маюць беларускае паходжаньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG