Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскаў АДКБ у Сырыі ня будзе. Пакуль


Ваенны кантынгент краінаў, якія ўваходзяць у АДКБ, «пакуль ня будзе прыцягвацца да паветранай апэрацыі Расеі ў Сырыі».

Пра гэта заявіў генэральны сакратар арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы ў рамках СНД Мікалай Бардзюжа. Што азначае ўдакладненьне «пакуль» — чыноўнік не патлумачыў.

«Патрэбы пакуль такой няма. Самае галоўнае, што ўсе міністры абароны дзяржаў-сябраў АДКБ, з кім размаўляў міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу, разумеюць рэальныя задачы і мэты, пастаўленыя перад расейскім вайсковым кантынгентам у Сырыі. Яны разумеюць, што адбываецца», — сказаў Бардзюжа.

Пры гэтым ён не стаў гаварыць, ці ўсе краіны АДКБ падтрымалі паветраную апэрацыю Расеі: «Я ведаю тое, што краіны АДКБ праінфармаваныя аб апэрацыі Расеі ў Сырыі. Расея прыняла такое рашэньне як сувэрэнная краіна, у сваёй сувэрэннай якасьці», — адзначыў генэральны сакратар АДКБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG