Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятар з Ватыкану прызнаўся, што ён гей. Ватыкан абураны


Ватыкан

Ватыкан

Ватыкан звольніў сьвятара-гея пасьля ягонага інтэрвію, апублікаванага ў італьянскай і польскай прэсе.

Польскі сьвятар Кшыштаф Харамза заявіў, што знаходзіцца ў любоўнай сувязі са сваім сябрам.

«Я мушу сказаць, хто я. Я — сьвятар-гей, і я шчасьлівы і ганаруся гэтым», — сказаў Харамза ў інтэрвію Газэце Выборчай.

Прадстаўнік Ватыкану Фэдэрыка Лямбардзі зрабіў адмысловую заяву, у якой сярод іншага гаворыцца, што ўчынак сьвятара напярэдадні правядзеньня асамблеі Сынода біскупаў «выглядае безадказным». Лямбардзі лічыць, што «камін-аўт» польскага сьвятара стварае вакол асамблеі залішнюю ўвагу прэсы і ня будзе судзейнічаць абмеркаваньню праблем сям’і і шлюбу, абортаў і сьвятароў-геяў — гэта асноўныя пытаньні, якія будуць абмяркоўвацца на форуме.

Харамза заявіў журналістам, што ягоная акцыя не зьвязаная з асамблеяў біскупаў. Пры гэтым ён выказаў спадзяваньне, што царкоўныя гіерархі пачуюць «голас хрысьціяніна». Паводле сьвятара, ягоны ўчынак — «глыбока асабісты» і стаў вынікам «цяжкага і рызыкоўнага рашэньня, улічваючы гамафобную атмасфэру ў каталіцкай царкве».

XS
SM
MD
LG