Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасолька


Жан Жафруа, «Галодныя» (1886).
Жан Жафруа, «Галодныя» (1886).

Час выбіраць пасольку. Гэта слова мае антанёўскае бабулі Мані. Сьцьвярджала тым самым, што няма ў беларускай мове гуку «ф». Любіла гэтую раслінку: не патрабавала клопату шмат, на пясочках расла. Смачная, карысная. І ўнучка любіць. Бо любуецца прадаўгаватымі белымі зярняткамі, што далікатна кладуцца на далоні, сьлізгаюць. Іх можна перасыпаць, як пацеркі.

Апошнім часам у згадкі дамешваецца самотнае. З аповеду Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча часоў вайны. У іхнім мястэчку было гета. У хату прыходзіла габрэйская дзяўчынка. Апранутая прыгожа: белая кашулька з карункавым каўнерыкам, чорная спаднічка ў складачкі. І сама вельмі прыгожая. Прасіла есьці. Аднойчы мама насыпала ў мяшэчак пасолі. Тая пачала есьці сырую...

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG