Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь трапіла ў топ-10 краінаў сьвету з самай таннай унівэрсытэцкай адукацыяй


Выпускнікі БДУ.

Выпускнікі БДУ.

Нашая краіна займае ў дзясятцы сёмае месца. Паводле рэйтынгу разьдзела «Адукацыя» брытанскага выданьня The Telegraph, атрымаць унівэрсытэцкую ступень у Беларусі каштуе 3 450 фунтаў.

Яшчэ таньней будзе каштаваць выйшэшая адукацыя ў Славеніі, Польшчы, Нарвэгіі. Найменш трэба заплаціць у Аргентыне, Бангладэш і Кеніі. Напрыклад, унівэрсытэцкі дыплём у Кеніі абыдзецца трохі больш за тысячу фунтаў.

Даражэй за ўсё ўнівэрсытэцкая адукацыя каштуе ў Аўстраліі (каля 27 тысяч фунтаў). Трохі таньней вучыцца ў Паўднёвай Карэі і Сінгапуры. Адукацыя ў ЗША у сярэднім абыдзецца ў 23 з паловай тысячы фунтаў (4-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх). За імі ідзе Вялікабрытанія з 21 тысячай фунтаў.

The Telegraph адазначае, што Беларусь упершыню сёлета трапіла ў сусьветны рэйтынг вышэйшых навучальных установаў, заняўшы месца сярод 800 іншых унівэрсытэтаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG