Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся «Месяц фатаграфіі»


2 кастрычніка ў творчай прасторы ЦЭХ афіцыйна адкрыўся «Месяц фатаграфіі ў Менску». У параўнаньні з мінулым годам колькасьць мерапрыемстваў павялічылася амаль удвая. Арганізатары прапануюць наведнікам 24 выставы, якія размесьцяцца на 11 пляцоўках, 10 лекцый і прэзэнтацый, «круглы стол» з фатографамі, а таксама прэзэнтацыю кнігі.

Цікавосткай гэтага году стане зварот да гісторыі беларускай фатаграфіі. У рамках фэстывалю будзе паказана рэтраспэктыўная выстава кіраўніка фотаклюбу «Менск» Юрыя Васільева. Таксама гледачы змогуць наведаць выставу, прысьвечаную моднай індустрыі БССР і Беларусі «Fashion is My Passion! Модная індустрыя 70-х — 90-х гадоў: беларускі фармат», і экспазыцыю «Курыруючы фатаграфічны архіў: менскія школы фатаграфіі 80-90-х гадоў», сабраную дасьледчыцамі Ганнай Самарскай і Анастасіяй Ранько. Яна будзе прадстаўлена ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча. Адной зь незвычайных пляцовак для знаёмства з фатаграфіяй стане гарадзкі трамвай.

Сярод гасьцей «Месяца фатаграфіі ў Менску — 2015» куратарка галереэi С/О Berlin Анн-Крысьцiн Бэртран, украiнскi дакумэнталiст Артур Бондар, фатографка з Расеi Аксана Юшко, польскi фатограф і адзiн зь сяброў Sputnik Photos Рафал Мiлах, расейская фатографка i выкладчыца Яна Раманава, нямецкi фатограф Мануэль Шродэр, латвiйскiя фатографы Андрэйс Строкiнс i Iвета Вайводэ, а таксама француская фатографка i куратарка Франсуаза Юг’е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG