Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Толькі 5% расейскіх удараў у Сырыі наносіцца па ІДІЛ, — міністар абароны Вялікабрытаніі


Міністар абароны Вялікабрытаніі: пераважная большасьць расейскіх паветраных удараў у Сырыі накіравана супраць «Свабоднай сырыйскай арміі» і мірных жыхароў.

У сярэднім адзін з 20 паветраных удараў расейскай авіяцыі ў Сырыі прыходзіцца па пазыцыях баевікоў групоўкі «ісламская дзяржава», заявіў міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан, паведамляе AFP.

У інтэрвію брытанскай газэце Sun, апублікаваным у суботу, міністар прывёў дадзеныя брытанскай выведкі, якія сьведчаць пра тое, што каля пяці адсоткаў расейскіх паветраных удараў накіраваныя супраць ІДІЛ. Ахвярамі большасьці бамбаваньняў сталі мірныя жыхары і баевікі «Свабоднай сырыйскай арміі», якія супрацьстаяць сырыйскай арміі.

«Мы аналізуем паветраныя ўдары кожную раніцу. Пераважная іх большасьць ня мае ніякага дачыненьня да ІДІЛ, — сказаў міністар абароны Вялікабрытаніі. — Паводле нашых зьвестак, яны скідаюць некіраваныя бомбы ў раёнах, дзе пражываюць мірныя жыхары, і яны закідваюць бомбамі сілы „Свабоднай сырыйскай арміі“, якая ваюе з Асадам». Пуцін, паводле слоў міністра, «узмацняе Асада і памнажае пакуты».

Цяпер Вялікабрытанія ня ўдзельнічае ў паветраных апэрацыях міжнароднай кааліцыі ў Сырыі, аднак, паводле Майкла Фэлана, брытанскія ВПС павінны далучыцца да дзеяньняў кааліцыі ў Сырыі.

XS
SM
MD
LG