Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка паціснуў Пуціну руку ў Парыжы


Падчас перамоваў у Парыжы
Падчас перамоваў у Парыжы

Прэзыдэнт Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Парыжы паціснуў руку прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну.

Гэта бачна на відэа, якое зьявілася ў «Інстаграме» францускага прэзыдэнта Франсуа Алянда.

Абодвух палітыкаў да поціску рук заахвоціла нямецкі канцлер Ангела Мэркель, якая ўзяла Парашэнку і Пуціна за рукі.

Падчас прывітаньня Пуцін усьміхаўся, твар Парашэнкі быў сур’ёзным.

Падчас аднадзённага рабочага візыту ў Францыю прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прыняў удзел у сустрэчы лідэраў краін «нармандзкага фармату». На сустрэчы абмеркавана праблема выбараў на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данбасу і выкананьне менскіх дамоўленасьцяў, паведамляе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG