Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 3 кастрычніка: 400-годзьдзе Мазырскага паўстаньня, дзень памяці Віктара Івашкевіча


Мазыр, архіўнае фота, 2011 год.

Мазыр, архіўнае фота, 2011 год.

Афша

Каўнас — штогадовы Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Кангрэс арганізоўвае інстытут «Палітычная сфэра» і яшчэ дзясятак партнэраў, у тым ліку Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. На кангрэс запісалася больш за 400 удзельнікаў і 70 гасьцей.

Пасёлак Глуша Бабруйскага раёну — Фэстываль народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок». У праграме сьвята — выступы музычных калектываў, майстар-клясы умельцаў, выставы-продажы аўтарскіх вырабаў, праца тэматычных падворкаў і многае іншае. Госьці фэстывалю змогуць прадэманстраваць свае творчыя здольнасьці, прыняўшы ўдзел у вакальных, танцавальных і гульнявых конкурсах. Пачатак — у 11.00.

Менскі р-н, в. Азярцо — Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту запрашае на культурна-масавае мерапрыемства да Дня настаўніка «Вялікі перапынак».

У гісторыі

1078 — загінуў князь Ізяслаў Яраславіч. Ён быў сынам Яраслава Мудрага і займаў княскія пасады ў Тураве, Ноўгарадзе і Кіеве. Ізяслаў найболей вядомы тым, што гэта ён разам з братамі біўся супраць полацкага князя Ўсяслава на Нямізе, дзякуючы чаму і трапіла ў летапісы першая згадка пра Менск. У той бітве Ізяслаў перамог і захапіў Усяслава ў палон. А загінуў ён у міжусобнай бойцы пад Чарнігавам.

1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.

1906 — міжнародным сыгналам бедзтва зацьверджаны сыгнал SOS (раней дзейнічаў сыгнал CQD).

1932 — Ірак стаў незалежным ад Вялікабрытаніі.

1944 — скончылася Варшаўскае паўстаньне.

1960 — Нігер атрымаў незалежнасьць ад Францыі.

1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.

1897 — Люі Арагон, францускі пісьменьнік.

1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.

1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.

Айцец МІхал Баброўскі.

Айцец МІхал Баброўскі.

У гэты дзень памерлі:

1226 — Францішак Асыскі, заснавальнік Ордэна Францішканаў, каталіцкі сьвяты.

1652 — Крыштаф Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.

1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт, уніяцкі сьвятар, паводле гісторыка Алега Латышонка — адзін са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Член Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі.

2013 — Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Дружа, дружа,

Я вельмі і вельмі хворы.

Сам не знаю, адкуль гэты жудасны боль.

Ці мо вецер гудзіць

Над пустым і бязьлюдным полем,

Ці, бы ў верасьні гай,

Абсыпае мазгі алькаголь.

Галава ўсё махае вушамі,

Бы крыламі птушка,

Ёй ногі на шыі

Няпроста далей валачы.

Чорны чалавек,

Чорны, чорны,

Чорны чалавек

Садзіцца ка мне да падушкі,

Чорны чалавек

Заснуць не дае мне ўначы.

Сяргей Ясенін, "Чорны чалавек"(пераклад Міколы Шабовіча)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG