Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб Расея не зьняважылася ў Сырыі, як у Аўганістане», — апытаньне ў Магілёве


Жанчына глядзіць тэлерэпартаж пра ўдзел Расеі ў сырыйскім канфлікце. Ілюстрацыйнае фота

Жанчына глядзіць тэлерэпартаж пра ўдзел Расеі ў сырыйскім канфлікце. Ілюстрацыйнае фота

«Расея распачала баявыя дзеяньні ў Сырыі, падтрымліваючы рэжым Башара Асада. Як вы да гэтага ставіцеся?» Адказвалі жыхары Магілёва.

— Хутчэй адмоўна, чым станоўча. Падазрэньні ЗША апраўданыя, што Расея будзе ваяваць ня толькі з ІДІЛ, але і з паўстанцамі. Мэта Расеі не ў барацьбе з тэрарызмам, а ў супрацьстаяньні ЗША.

— Станоўча стаўлюся. Там жа тэрарызм, людзей забіваюць. Беларусы ў канфлікт ня будуць уцягвацца, бо ў нас свая палітыка. Навошта нам гэта трэба? Гэта ж потым нам адгукнецца. Пачнуць у нас тэракты рабіць. Нам гэта ня трэба.

— Я супраць. Мы залежым ад Расеі. Любы крок супраць Расеі будзе і супраць нас.

— Станоўча. Хоць нейкае супрацьстаяньне Амэрыцы. Амэрыка — гэта міжнародны паліцэйскі. Усюды ўмешваецца. Дык ня толькі амэрыканцы могуць, а і Расея таксама.

— У Аўганістане яны таксама зьняважыліся. Ну, што там зрабілі? Яны як ўвайшлі, гэтак і выйшлі. Толькі шмат сьмерцяў прыйшло на радзіму. Нельга туды лезьці няпрошанымі гасьцьмі.

— Станоўча. Асад — прэзыдэнт, які законна абраны сваім народам. Яго трэба бараніць, калі ён сам сябе ня можа абараніць. Расея ратуе Беларусь ад нашэсьця бандытаў.

— Станоўча. Я вельмі паважаю Пуціна. Расея ж змагаецца з тэрарыстамі, дапамагае арміі Асада.

— Малайцы яны. Нейкую там «ісламскую дзяржаву» захацелі стварыць. Навошта яна? Ёсьць краіна, прэзыдэнт. І Амэрыцы трэба супрацоўнічаць.

— Станоўча. Ідзе ж перадзел сьвету. А мы ўсё ж саюзьнікі Расеі.

— Даволі слушнае рашэньне. Усё пакуль законна. Супраць нічога сказаць не магу. Распаўзаецца гэтая ІДІЛ. Толькі расслабся і атрымаеш. Пагатоў абклалі і Расею, і Беларусь.

— Я ўпершыню чую такое. Адмоўна стаўлюся. Ня хочацца, каб мы ваявалі. Расея і Беларусь — гэта ж нібыта адно. Вы мяне засмуцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG