Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Беларусі: Авіяўдары Расеі па Сырыі павінны спрыяць спыненьню тэрарыстычнага вэрхалу


Мапа сытуацыі ў Сырыі

Мапа сытуацыі ў Сырыі

Афіцыйны Менск разьлічвае, што пачатак ваенна-паветранай апэрацыі Расеі ў Сырыі будзе спрыяць супрацоўніцтву ўсіх бакоў, зьвязаных з крызісам у Сырыі.

Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы Аляксандар Панамароў.

«Беларусь заўсёды выступала і выступае за кансалідацыю намаганьняў міжнароднай супольнасьці ў барацьбе супраць тэрарызму і экстрэмізму і разьлічвае, што падключэньне да гэтай барацьбы Расеі прывядзе да супрацоўніцтва ўсіх міжнародных гульцоў па гэтай праблеме», — заявіў беларускі пасол.

Паводле Панамарова, кіраўніцтва краіны перакананае, што «паколькі адзіны назоўнік цяпер вызначаны — барацьба супраць ІДІЛ і іншых тэрарыстычных груповак — дзяржавы, якія маюць ваенны патэнцыял у Сырыі, павінны дзейнічаць згуртавана і ўзгоднена, у тым ліку з сырыйскімі ўрадавымі сіламі».

Менск лічыць, што толькі сумеснымі намаганьнямі магчыма спыніць тэрарызм, дамагчыся стабілізацыі становішча ў Сырыі і выйсьці на шлях мірнага ўрэгуляваньня канфлікту.

«Рашэньне Расеі аб правядзеньні ў Сырыі ваенна-паветранай апэрацыі легітымна па міжнародным праве і павінна спрыяць спыненьню тэрарыстычнага вэрхалу ў гэтай краіне», — цытуе «РИА Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG