Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК адхіліла скаргу Караткевіч на Лукашэнку і ня дала ягоны эфірны час


Пасяджэньне ЦВК, архіўнае фота

Пасяджэньне ЦВК, архіўнае фота

Цэнтральная выбарчая камісія адхіліла скаргу скаргу кандыдаткі на прэзыдэнта Беларусі Тацяны Караткевіч на суперніка па выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнку.

Сутнасьць скаргі ў тым, што ў выбарчай кампаніі Лукашэнкі выкарыстоўваюцца тыя ж самыя сымбалі, якія выкарыстоўваюцца і для агульнай прапаганды ідэі выбараў. І каманда Караткевіч лічыць, што гэта ёсьць выкарыстаньнем адміністратыўнага рэсурсу.

Спадарыня Караткевіч у сваёй скарзе напісала, што мэдыі, якія паведамляюць пра выбарчую гонку, выкарыстоўваюць у сваіх матэрыялах спэцыяльны лягатып. Формай ён нагадвае птушку з колерамі беларускага дзяржаўнага сьцяга.

Таксама ў каманды Караткевіч было пытаньне адносна сродкаў, за якія былі выпушчаныя майкі, што прадаюцца ў менскім ГУМе — на іх нанесены слоган выбарчай кампаніі Лукашэнкі — «За будучыню незалежнай Беларусі».

Кіраўніца выбарчага штабу Аляксандра Лукашэнкі Мар’яна Шчоткіна заявіла ў ЦВК, што майкі выпушчаныя не на сродкі з выбарчага фонду кандыдата Лукашэнкі, і наогул пра іх існаваньне штаб даведаўся пасьля таго, як майкі трапілі ў продаж:

«Грошы з выбарчага фонду Аляксандра Лукашэнкі для выпуску гэтых маек не выкарыстоўваліся. Майкі зьявіліся бязь ведама нашага выбарчага штабу. Іх вытворца — жодзінская трыкатажная фабрыка „Сьвітанак“».

ЦВК адхіліла таксама просьбу Тацяны Караткевіч прадставіць ёй час на тэлебачаньні, які не выкарыстаў Лукашэнка, фармальнай падставай паслужыла тое, што ад самога Лукашэнкі не было пісьмовай заявы з адмаўленьнем ад эфіру, ён казаў пра тое, што гатовы аддаць свой час іншым кандыдатам толькі вусна.

XS
SM
MD
LG