Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксёндз Завальнюк стаў капэлянам авіябазы ў Мачулішчах


Уладзіслаў Завальнюк
Уладзіслаў Завальнюк

Пад духоўнай апекай айца Ўладзіслава Завальнюка будзе каля 700 вайскоўцаў авіябазы Мачулішчы, што пад Менскам.

Рашэньнем курыі Менска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі пробашч менскага Чырвонага касьцёлу ксёндз Уладзіслаў Завальнюк прызначаны духоўным апекуном (капэлянам) для 50-й зьмешанай авіяцыйнай базы ў гарадзкім пасёлку Мачулішчы Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі тэрмінам на тры гады.

Айцец Уладзіслаў Завальнюк паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ён з душпастырскімі мэтамі наведвае гэтую авіябазу, асабовы склад якой складае каля 700 чалавек, ужо цягам некалькіх гадоў, і ў сваёй працы як капэляна ён не зьбіраецца дзяліць салдат-вернікаў на праваслаўных і каталікоў, а канцэнтравацца на агульнахрысьціянскіх канонах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG