Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маёр украінскай Нацгвардыі ўступіў у атрад «Пагоня»


Андрэй Дзячэнка

Андрэй Дзячэнка

Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы атраду «Пагоня» ў Фэйсбуку.

«Сьпікер палка „Азоў“, маёр Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны Андрэй Дзячэнка ўступіў у беларускі добраахвотніцкі атрад „Пагоня“.

На такое рашэньне Андрэя паўплываў той факт, што ён мае беларускія карані і адчувае сваю сувязь зь Беларусьсю, а таксама тое, што з байцамі беларускага атраду ён раней разам ваяваў», — адзначаецца ў паведамленьні.

Атрад «Пагоня» аб’ядноўвае беларусаў-дабраахвотнікаў, якія ваююць за Ўкраіну на Данбасе. Пры гэтым атрад не зьяўляецца асобным вайсковым падразьдзяленьнем — яго байцы ваююць у розных украінскіх батальёнах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG