Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем дзяржаў заклікалі Маскву спыніць авіяўдары па сырыйскай апазыцыі і мірным насельніцтве


Дым уздымаюцца па-над будынкамі сірыйскага гораду Тальбісэх пасьля паветраных удараў у правінцыі Хомс, 30 верасеня 2015 году

Дым уздымаюцца па-над будынкамі сірыйскага гораду Тальбісэх пасьля паветраных удараў у правінцыі Хомс, 30 верасеня 2015 году

Міністэрства замежных спраў Турэччыны распаўсюдзіла заяву, у якой гаворыцца, што Францыя, Нямеччына, Катар, Савудаўская Арабія, Турэччына, Вялікабрытанія і ЗША занепакоеныя дзеяньнямі Расеі ў Сырыі.

«Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць у сувязі з расейскім вайсковым узмацненьнем у Сырыі і асабліва з нападамі расейскіх ВПС на Хаму, Хомс і з учорашняга дня — Ідліб, якія прывялі да ахвяраў сярод мірных жыхароў і не былі накіраваныя супраць «Ісламскай дзяржавы», — гаворыцца ў распаўсюджаным МЗС Турэччыны дакумэнце.

«Гэтыя ваенныя дзеяньні ўяўляюць сабой далейшую эскаляцыю і будуць спрыяць толькі большаму экстрэмізму і радыкалізацыі. Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю неадкладна спыніць свае атакі на сырыйскую апазыцыю і мірных грамадзян і засяродзіць свае сілы на барацьбе з „Ісламскай дзяржавай“», — адзначаецца ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG