Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітру Сідаровічу сёньня споўнілася б 50 гадоў


Зьміцер Сідаровіч

Зьміцер Сідаровіч

Сёньня споўнілася б 50 гадоў Зьмітру Сідаровічу — вядомаму беларускаму музыку, дудару, паэту, арганізатару шматлікіх культурніцкіх праектаў.

Як паведаміла Радыё Свабода ўдава музыкі Марына Сідаровіч, вечарыны ў гонар Дня народзінаў Зьмітра Сідаровіча сёньня ня будзе.

«Не атрымалася. Сабраць да кучы выступоўцаў цяжка — усе ў разьездах, з заляй праблемы. Будзе, спадзяюся, у гэтым месяцы. Калі вядомая будзе дата — выкладу ў Фэйсбук», — кажа яна.

Зьміцер Сідаровіч нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 году ў Менску.

У трынаццацігадовым узросьце пачаў пісаць песенныя тэксты. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплём па заканчэньні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Потым у жыцьці зьяўляюцца асьпірантура і абарона дысэртацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук.

У 1991 годзе Зьміцер Сідаровіч стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Потым граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002).

У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу ў кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай застольнай музыкі.

Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя».

Аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды».

У 2008-2014 гадах — арганізатар танцавальнай праграмы «Шляхецкая фолк-вечарына», якая ладзіцца штотыдзень у ДК МАЗ.

У апошнія гады Зьміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадусар «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012), у якіх удзельнічалі ягоны сын Тамаш і сын сьпявачкі Тацяны Грыневіч Адась.

Да апошняга дня працаваў па спэцыяльнасьці вядучым інжынэрам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».

Памёр 17 траўня 2014 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG