Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане разьбіўся амэрыканскі вайсковы самалёт


Самалёт C 130 Hercules у Кабульскім аэрапорце.

Самалёт C 130 Hercules у Кабульскім аэрапорце.

14 чалавек загінулі ў выніку крушэньня амэрыканскага самалёта ў Аўганістане.

Амэрыканскі ваенна-транспартны самалёт C-130 пацярпеў крушэньне пры заходзе на пасадку ў аэрапорце горада Джалалабад на ўсходзе Аўганістану. 14 чалавек загінулі. Сярод іх 5 вайскоўцаў і 6 кантрактнікаў, якія знаходзіліся на борце самалёта, і трое аўганцаў, якія знаходзіліся на зямлі. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўніка Пэнтагона.

Паводле агенцтва Reuters, няма паведамленьняў пра тое, што ў момант крушэньня аэрапорт Джалалабада падвяргаўся абстрэлу. Вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту. На ўсходзе краіны, згодным зьвестак НАТО цяпер знаходзіцца каля тысячы амэрыканскіх і польскіх салдат з міжнароднага кантынгенту і каля 40 тысяч вайскоўцаў аўганскай арміі.

XS
SM
MD
LG