Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 забітых і 7 параненых у выніку стральбы ў каледжы ў Арэгоне


Трагічны выпадак са стральбой у ЗША, чацьвёрты за апошні час.

Паводле апошніх зьвестак, дзесяць чалавек забітыя і сямёра параненыя ў выніку ўзброенага нападу на вучняў грамадзкага каледжу ў горадзе Роўзбург, штат Арэгон.

А палове адзінаццатай раніцы нападнік зайшоў у навучальны корпус і адкрыў страляніну ў адной з аўдыторый. Затым ён паўтарыў тое ж самае ў іншым будынку. Забітыя і параненыя маюцца ў абодвух месцах. Як мяркуецца, стралао меў пры сабе тры пісталеты і вінтоўку. Пачуўшы стрэлы, выкладчыкі і студэнты хутка пакінулі месца здарэньня або забарыкадаваліся ў клясных памяшканьнях.

Стралок быў ідэнтыфікаваны як 26-гадовы Крыс Харпэр Мэрсэр. Ён быў забіты падчас перастрэлкі з паліцыяй. Сьледзтва высьвятляе, ці вёў нападнік бязладную стральбу, або абраў сваіх ахвяр наўмысна. Пра яго пакуль няма ніякай інфармацыі.

Прэзыдэнт Абама, выступаючы ў Белым доме, гнеўна адрэагаваў на інцыдэнт у Арэгоне, чацьвёртае за апошнія два месяцы здарэньне падобнага роду на тэрыторыі амэрыканскага ВНУ.

«Амэрыка — адзіная разьвітая краіна на Зямлі, у якой масавыя забойствы адбываюцца кожныя некалькі месяцаў. Стралок быў, несумненна, псыхічна неўраўнаважаным, але, як бы там ні было, недапушчальна, каб чалавек, якія наважыўся прычыніць шкоду навакольным, быў здольны з такой лёгкасьцю набыць агнястрэльную зброю. Пакуль адбываюцца падобныя трагедыі, я не перастану заклікаць да ўзмацненьня жорсткасьці кантролю за продажам зброі », — сказаў Абама.

XS
SM
MD
LG