Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечарына з інкунабулай і гравюрай апакаліпсісу — У Магілёве адзначылі дзень гарніста.


Магілёўцы дзівяцца на гарніста Магіслава.
Магілёўцы дзівяцца на гарніста Магіслава.

Прэзэнтацыяй новых набыткаў, старажытнай дударскай музыкай ды поўняй заляй наведнікаў адзначыў музэй гісторыі Магілёва дзень гарніста.

Гэты гарадзкі сымбаль зьявіўся год таму. Назвалі яго Магіслаў. Тры разы на дзень пад гукі фанфар ён «выходзіць з ратушы» і «абуджае» горад

Увечары 1 кастрычніка ў прысутнасьці немалой грамады магілёўцаў Магіслаў абвясьціў пра сканчэньня дня новымі мэлёдыямі.

«У ангельскай каралевы ёсьць два дні нараджэньня. Вось і мы вырашылі адзначаць сьвята нараджэньня новага гарадзкога сымбалю, нашага Магіслава, у міжнароднага Дзень музыкі. Мы заклалі такую традыцыю летась і сёлета яе працягваем», — зьвярнуўся да магілёўцаў дырэктар музэю гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Сярод набыткаў музэю рэдкія экспанаты. Некаторыя, па словах Аляксея Бацюкова, мае цяпер толькі музэй гісторыі Магілёва. Прыдбаць іх дапамаглі музэю мэцэнаты.

«Набытая рэдкая гравюра „Эўрапейская Сарматыя“ з кнігі „Усясьветная хроніка“. Яна адносіцца да гэтак званых інкунабулаў — самых старажытных кніг, надрукаваных да 1501 году. Ёсьць фотаздымкі, якія маюць надзвычайную важнасьць для гораду. Гэта здымкі бою на Буйніцкім полі ў 1941 годзе, зробленыя нямецкім салдатам», — апавёў пра два новых музэйных экспанаты Аляксей Бацюкоў.

Аляксей Бацюкоў прэзэнтуе набытак музэю гісторыі Магілёва: гравюру «Эўрапейская Сарматыя» з кнігі «Усясьветная хроніка»
Аляксей Бацюкоў прэзэнтуе набытак музэю гісторыі Магілёва: гравюру «Эўрапейская Сарматыя» з кнігі «Усясьветная хроніка»

Акрамя названых на вечарыне паказалі грамадзе старадаўнія жаночыя ўпрыгожваньні: каралі 9–11 стагодзьдзя. Прэзэнтавалі і яшчэ адну рэдкую старажытную гравюру, на якой аўтар выявіў апакаліпсіс. Сваё месца ў экспазыцыі музэю зойме і карціна магілёўскага мастака Абрама Манасзона, які за савецкім часам трапіў у апалу. Прэзэнтаваная праца мастака адзіная ў Магілёве.

Карціна Абрама Манасзона
Карціна Абрама Манасзона

У 2012 годзе музэй гісторыі Магілёва прыдбаў асобнік статуту Вялікага Княства Літоўскага. Сродкі на яго зьбіралі талакой.

Поўная заля наведнікаў музэю ў дзень Магіслава
Поўная заля наведнікаў музэю ў дзень Магіслава

Старажытны Апакаліпсіс сярод экспанатаў музэю
Старажытны Апакаліпсіс сярод экспанатаў музэю

Старажытныя каралі
Старажытныя каралі

Магілёўскія дудары на дні народзінаў Магіслава.
Магілёўскія дудары на дні народзінаў Магіслава.

Сам Магіслаў
Сам Магіслаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG